Читаем Сымон-музыка полностью

Развітаўся хлопец з дзедам,Зноў ён — лесу, поля сынI старым знаёмым следамІдзе, вольны і адзін.У яго пуцец гатовы —Ён у сэрцы моцна лёг,I Сымонка помніць словы —На яе ступіць парог.Але справа тут не ў словах:Словы можа сцерці час,А ў другіх зусім умовахВузел быў прычын якраз —Абудзілася ў ім песня,Гімн, жыццёвы чараўнік, —Той няясны клік прадвесня,Той юнацкі сэрца клік.Прагла сэрца маладоеСэрца водгулле пачуць,I даўно ў ім гарыць тое,Чаго нельга абмінуць.Тым агнём душа сагрэта,Свет аздоблен тым агнём:З ім без лета свеціць лета,З ім і ноч здаецца днём.Ён чаруе сваім словам,Спевам вечна маладым;Але ў полымі ружовымЁсць і горкі, едкі дым.I каму сноў не складаліЧары-мары летуны?Эх, насілі вашы хваліНашы гонкія чаўны!..Лес… той самы, сінякрылы,Ён лісцём бы п’е віно;Пазалота нівак мілых,Хмарак лёгкае руно…Пад зялёнаю накідкайГолькі песцяцца ў цяпле;Жупіць[45] ветрычак з ракіткай,Гуд у дубавым дупле.А сам дуб у нейкай думеРазгарнуў сваё лісцё.Тут у кажнай з’яве-шумеСваё чуецца жыццё.А ў падножжы лясных шатаў,Дзе каліна расцвіла,Легла пышна і багатаТканка цені і святла.Ён спыніўся — лес знаёмы,Лес наводзіць многа дум…Эх, зялёныя харомы!Сэрца ведае ваш шум…На курганчык той, дзе колісьРазвіталіся яны,Дзе іх сцежкі раскалолісьТры таму назад вясны,Зноў цяпер Сымонка ўсходзіцьМесца тое павітаць;Стаў і поглядам абводзіцьДаль палёў, нябёсаў гладзь.Унь дарога між прысадыДвух радоў старых бяроз,Ён шчасліў тут быў і рады,Ён душою тут узрос…Страх, развага і сумненнеСталі хлопца пашыбаць:Што ён знойдзе? што сустрэне?Што ён мае ёй сказаць?Мо даўно ён там забытыI для Ганны стаў чужы,Бы той зеллем апавітыЦяжкі камень на мяжы?Ды сярод тых думак горкіх,Праганяючы ўвесь страх,Вочкі Ганны, як дзве зоркі,Хлопца клікалі на шляхI так гожа пазіралі,Так смяяліся яму,Што бясследна разганяліГэтых думак чорных цьму.Што ж тут думаць? Смела, браце!Не — назад няма дарог!Гайда, покі сілак хваціць,На прасторыну-разлог.Гоніць хлопец прэч трывогу,Як паганы які сон,I з кургана на дарогуЗварачае зноў Сымон.Сталым крокам між бярозакЗ сябрам-кіем ён ідзе,А з ім лісце ў гушчы розагМову згодную вядзе;Іх там ветрычак гайдае,Песціць іх, бы тых дзяток;Збоку ветру ў тахт спяваеГутарлівы ручаёк.Песні — з’явы падарожжа!Колькі мар і чар у вас!Што мілей размовы збожжаНа палёх у летні час?Што прыемней даляў гэтых,Апавітых у туман,I лясоў, смугой адзетых,Горак сіні караван?Што цікавей хмар страшэнных,Громаў гучных, іх сыноў,I маланак, слуг нязменныхГрозных страшных перуноў?Што таемней зор бліскучых,Зор дрыготных, бы жывых,Што ў асобку або ў кучахСвецяць з багнаў векавых?Вось дарожка ў бок ад шляхуПавіваецца між ніў,Хлопец стаў, цясней пад пахуСкрыпку-друга прытуліўI гарнітур апраўляе,Шапку гне крыху набок,Пыл дарожны абівае,Гразь даўнейшую, пясок,Бо ўжо блізка, і з узгоркуІх гаспода ўся відаць,Нават нейчая гаворкаЦі не з іх двара чуваць?Унь і хата, сад вішнёвы.Як разросся той садок!Хлопцу ўспомніўся часокІх спаткання, іх размовы,Смех і звонкі галасок.I час нейкі, бы прыкуты,Ён стаіць, глядзіць туды…Прайшлі цэлыя гады,Жывы ж гэтыя мінуты!Ну, што ж? досыць разважання!Ідзе ўзмежкам напрасцяк.Лёгкі трэпет хваляванняАдчувае ўсё ж юнак.I вось бачыць ён: з-за хатыІдзе жнейка ў яго бок;У руцэ — глячок пузаты,На плячы — крывы сярпок.Прыглядаецца — хто ж гэта?Маці Ганніна, яна!Пастарэла, страх, кабета.А чаму ж ідзе адна?Гаспадынька бы не тая, —Так змянілася яна.«Добрым днём» яе вітаеI пытае:— Ці пазналі ж вы блазна?Прыпынілася жанчына,Углядаецца ў хлапца,А журботныя маршчыныЛеглі ўпоперак ліца.— Не, галубок: не пазнала я —Памяць мая заняпалая…Да ці можа быць?! Сымонка!Спала мне з вачэй пялёнка,А пазнала ж па вачох!Ах, саколік, маё сонка,Зноў у нашых ты краёх!..А як вырас!.. Ох, мой любы!А ў нас тут бяда-напасцеДы такое ўжо няшчасце,Што й не будзе горшай згубы…Ой, якое ж гэта гора:Наша Ганна навек хвора!Збіла краску, бы марозам, —Памяшаўся яе розум.Хлопцу раптам цёмна стала,Пабялеў як палатно;Сэрца ў ім як бы апала,Свету тога не чутно,I асеў, бы птах бяскрыльны,На мурожную траву,I рукамі моцна-шчыльнаЁн сціскае галаву.Ён не плача, не галосіць,Ён сядзіць, як бы ў агні,А кабета гляк падносіць,Нахілілася і просіць:— На, вадзіцы палыкні!— А дзе ж Ганна? — Яна ў хаце.Сугіакойся ж хоць ты сам…Няма долечкі дзяўчаці —Марна згублена краса!Лепш хай смерць яе атуліць,Як вар’ятам быць, дурным. —I заплакала матуляПлачам ціхім, нутраным.— Пакажыце мне яе вы:Яна мусіць ачуняць!Трэба мрок той адагнаць,Знішчыць цёмныя навевыI з душы заслону зняць! —Ён гаворыць бы ў натхненні,Вочы іскрацца агнём,А кабета ў засмучэнніНа яго глядзіць маўчком.«А мо станецца тут дзіва?..Хоць малая то надзея», —Маці думкай сэрца грэеДы йдзе ў хату з ім рупліва.Ідучы казала маці:— Ноч, адна ноч загубіла!..Яна ж так цябе любіла,Ды не лёс майму дзіцяці.Людзі злыя і без сэрца:Загубілі век блазнерцы.Яны ў сенцах. Вось і хата,Тая хата, той парог.А тут хтось яго сцярог,Як бы тая рука ката…Мухі роем. Цемнавата.Унь той кут, унь той палог,А яна… да ці ж то Ганя?Нерухліва і глуха,У яго бок і не гляне;Косы збіты, як страха.Рукі звязаны ў няшчаснай,I прывязана сама,Каб не білася дармаУ вар’яцтве буры страшнай.Губы скусаны і сіні,У вачох — імгла-туман;Твар яе — зямля пустыні,Сонцам спалены дзірван.А цяпер, у час знямогі,Яна туліцца ў куце;Нейкі страх і біч трывогіБ’е дзяўчыну і гняце.Пазірае кудысь дзіка,Падаецца ўся назадДы як крыкне немым крыкам:«Жаба! Жаба!.. тыга, гад!»I ўсім целам затрасласяI жахаецца: «Гах, гах!»Жмецца, кідаецца ў страсе,А ўваччу — нязмерны жах.Анямелы, страхам скуты,Відам зражаны яе,Ён глядзіць, і боль пакутыI на ім свой след кладзе.I што сталася з дзяўчыны!Што зрабіла з яе цьма?Адна форма, стан руіны,А Ганусі ўжо няма…Ён бліжэй на крок ступаеI ў няясным парыванніЗазірае ў вочы Ганне,А яна як бы сляпая.Згас румянец, твар упалы,На ім след пякельнай мукі,Боль няведанай дакукі,Цяжар страшнае навалы.А ён, сам бы ў памяшанні,На яе глядзіць бачліва.Вочы ўскінула пужліваЗ патаемным садрыганнем.У тым поглядзе на мгненнеБлеск знаёмы мільгатнуў,Мільгатнуў і ў мрок зацьменняЗноў бясследна патануў.I ён разам тут памкнуўсяУ натхненні, бы ў агні,I дзяўчыны дакрануўся.— Ганна! Ганначка! зірні! —Ён глядзіць ёй пільна ў вочы,Бы ўвесь жар, агонь цішы,Перанесці ў мыслі хочаЯе зломанай душы.Ён глядзіць, як бы чаруе,Ён шукае тую ніць,Каб заслону цемрануюЁй адсунуць, адсланіць.Мутным поглядам дзяўчынаПазірае на сцяну;Ёй вар’яцтва павуцінаГуста сцеле пеляну.Потым вочы мімаволіПераводзіць на ягоI глядзіць з адбіткам болю.— Каго бачыш ты? каго? —Яна разам задрыжала,Нема крыкнула і ўпалаI застыла нерухліва.— Ганна! Ганна! Нежывая!Ой, дачушка, дарагая… —Плача маці праразліва.— Ша, не плачце — будзе жыва.Глядзіць маці на Сымона,А ён сам нібы шалёны —Зрок той бегае блукліва.Ганна ўпала ў сон глыбокі.Ноч прайшла, прайшоў і дзень,Аджываюць яе шчокі,З яе твару нікне цень.Ён вартуе сон дзявочы,Навявае ёй спакой,Заглядае ў яе вочыЗ нейкай любасцю нямой.«Спі, мая рыбка, спі, залатая!Сонейка ўзыдзе: у блеску святлаЗнікне-загіне імгла.Промень бліскучы да нас завітае,Мрок ён адгоніць узмахам крыла,Знішчыць дыханнем цяпла».Спіць дзяўчына моцным сном,Цемнакрыліць ноч другая,Мрок цярушачы крылом.Ноч — памочніца благая.Ноч стаілася пры лесе,А лес знізіўся, унік;Месяц паліць свой лучнік,Кужаль сцелючы на стрэсе,Зоркам белячы ручнік.I маркотна, так маркотна!Што нясе ёй гэты сон?Мімавольна, мімалётнаТую ноч успомніў ён,I тут нейк само сабоюНапаткалася ямуВыйсці ў сад, як той парою,I парушыць ночку-цьму:Можа, Ганна скрыпку ўчуе,Можа, звонкая струнаЯе душу пацалуе,Ускатурхае да днаI разгоніць ноч зацьмення,Знойдзе ў сэрцы тую ніць,Што памонса памутненнеАдагнаць ці праясніць.Ён ціхутка бярэ скрыпку,Адчыняе ў сад акно,На дзяўчыну, сваю рыбку,Сэрцу родную даўно,Пазірае ў засмучэнніI ёй шэпча, бы ў натхненні:«Ты пачуеш голас мае песні,Мыслі твае праясняцца,Згіне цемра, як гінуць туманыЎ блеску сонца;Зыдзе ў душу тваю ўспакаенне —Выплыве сонца з зацьмення».На яе твары збалелымНейкі проблеск мільгатнуў,Усмех ціхі і нясмелыЯе вусны ўскалыхнуў,Бы зарніца цені ночы.Ён шчасліў, бязмерна рад;Ён цалуе яе ў вочыI з надзеяй ідзе ў сад,Выбірае там мясціну,Як тады, у тую ноч —Адратуе ён дзяўчыну,Мрок з душы адгоніць проч!Кінуў погляд ён нясмелаУ бок цёмнага акна,I натхненна зазвінелаЗвоннаплыўная струна.I гамоніць, як жывая,У зялёным салашы,Шбы срэбра разлівае,Рухі сэрца адбівае,Звоніць водгуллем душы;Галубком ляціць над борам,Пчолкай зумкае ў галліI імкнецца к ясным зорамПалкай просьбаю зямлі.I, здаецца, сама ночкаГэтай просьбе спачувала:Яна нават не гайдалаНі галінкі, ні кусточка,Ні былінкі, ні лісточка,Ні на ніве каласочка.I выразней свае ніціМесяц звешвае ў дно цьмыI затрымлівае ў жыцеСмех няясны, смех нямы.I раптоўна моўкнуць струны,Задрыжаў увесь пясняр:У акне скрозь змрочча руныВырысоўваецца твар!Ён глядзіць у аняменні,Ён застыў, акамянеў, —Дух надзеяй зарунеў,Дух агорнут у сумненне.ГаннаЦі то сон, ці то здань?..Чула музыку я!..Не, то — мара мая…Ах, адстань ты, адстань,Сэрца мне не тумань’Ноч… Адчынена аконца.Сад… Ён цёмны, ён глухі,А мне смутненька бясконца,Сон гняце мяне ліхі…Вір… Я ў віры! я — русалка.А як пеніцца вада!Як гуляе на ёй скалка!..Ой, бяда будзе, бяда!..СымонГанна, Ганначка! Не бойся.Гэта я: не зман, не сон!..ГаннаТы? А хто ты?СымонЯ — Сымон,Той музыка… Заспакойся!..ГаннаДык то праўда?.. Што са мною?Дай успомніць!.. Душыць жвір,Адабраў мне памяць вір,Зацягае глыбінёю!..СымонВір? Ён знік; яго няма!Паглядзі: святлее ўсход,Месяц кончыў свой абход,Ноч праходзіць, нікне цьма —Ты трывожышся дарма.Ты, Гануська, была хвора —Проста трызніла ты ў сне.Ты заснула пазаўчора,А цяпер твой вір засне!ГаннаСон, ты кажаш? I цяпер, сон?I ты сон?.. А праўда дзе?..А што гэта так гудзе?..Страшна!.. Ох, як свет забэрсан!Дай мне руку… Ну, во гэтак…Гавары ж мне, будзь са мной:Чуць хачу я голас твой,Бо твой голас — песня кветак.СымонГанна-рыбка! ды не бойся,ЗаспакойсяI засні.Ты стамілася, галубка,Ссохлі губкі,Ты ў агні.Спі, я сон твой павартую,Я цябе пакалышу —Спаткі трэба малышу.Люлі-люленькі малую!Казку Ганначцы скажу я,Вочкі-зоркі патушу.«Раз сышла з нябёс вясёлкаI ступіла на зямелькуДы ўраніла там кудзельку,Кудры ранічнага золку,        На зямлю-пасцельку.Спрала зорачка кудзелю,Зладзіў месячык красёнцы,А дзянёк саткаў на сонцыЗ нітак красачку-лілею,        Гожую бясконца.Хараством лідейка ззяе,Як дзянніцы абуджэнне;Яе белае адзеннеНавакола разлівае        Златаблеск-ірдзенне.Усміхалася ёй неба,Пазірала вокам ласкі;Ёй складалі байкі-казкіЛес і поле морам хлеба,        Ёй спявалі краскі.I была яна шчасліва,Бо любілі ўсе лілею.Пчолка зумкала над ею,Штось казала ёй жычліва        Гутаркаю тэю.Лесны жаваранак вольны,Снуючыся ў яснай сіні,Песню пеў у жытнім клінеI будзіў прастор ваддольны      I пяскоў пустыні.I бывала, калі ў небеЧуць прыжмураць вочкі зоры,Ён імкнуўся ўжо ў прасторы;Пеў ён песні роднай глебе      I яе разорам.А лілейка ў блеску роснымАд тых песень заміралаI лісточкі расчынялаДы ціхутка, безгалосна      Песняра зазвала.Ён зірнуў на травы-руні,Што рунелі на тым полі,I спускаецца на ролі,Дзе расла яна, красуня,      У пясчаным доле».— Чуеш казку ты? — пытае.А яна пад той шумокСпіць салодка… Дзень вітае,Цьма расходзіцца густая,Радасць суліць ім дзянёк.Спіць Гануся ціха-роўна,Ружавеюць яе шчочкі;Нікнуць з твару цені ночкі,А ён цешыцца бясслоўна.Вось з-за лесу ўстала сонца.Рассыпае каснікі,Залатыя ручнікіI цалуе праз аконцаЗбітых кудзер валаконцы,Жылкі сінія рукі.I ў адказ на тое ззяннеСмех ёй вусны асвятліў:То — яе душы світанне,Сілы свежае прыліў.Я развітаюся з Сымонам —Тут круг замкнут адзін, а тамСваім звычайным ходам-гонамПачнуцца новыя кругі —Яіпчэ далёкі берагі,Аб іх раскажа повесць вамУжо не я, а хто другі.Пайшоў Сымон сваёй пуцінай,Бо ён прыроджаны пясняр.Панёс ён людзям песень дар —Агонь душы і сэрца жар,Панёс пяснярскай каляінай.Рука ў руку з ім і з ахвотайДзяўчына мілая ішла.Пад сховам дзеўчага крылаГарнула далі пазалотай,I не кранала іх журбота,Не засмучала іх імгла.І ўжо ў пуці, ідучы з ею,Як надышоў той час-пара,Дакончыў казку пра лілеюІ пра пташыну-песняра.

Похожие книги