Читаем Сымон-музыка полностью

Сымон-музыка

Паэму «Сымон-музыка» называюць скарбніцай беларускай мовы. Яна поўніцца музыкай словаў таленавітага паэта, музыкай, якая ідзе з…

Якуб Колас

Поэзия 18+
На галінеПры далінеЛіст на дрэве марна гіне:Ліст зялёны, ды ўмірае.Ліпа, матухна старая,Ой, сыночка свайго скіне!        Ён пахілы,        Ён нямілы,У сям’і не мае сілы:Тым нялюбы, што адметны,І браты з ім непрыветны —Мусіць, лёс такі пастылы.        Пад каронай —        ПарасонамЛіпы пышнай і зялёнай —Адзінокі колас жытаРос замкнёна і забыта,Адарваны ад загона.        — Мілы браце!        Ў чужой хаце        Не нажыць табе багацця, —Ліст сіротцы спагадае: —І вясенька маладая.Для цябе — у вечнай страце.        — Так, мне трудна —        Тут нялюдна,Я тут згіну неабудна,Ды твой, лісцік, лёс больш цяжкі:Ты ў сваёй сям’і без ласкі,Бы не родны, а прыблудны.— Ото ж хлопец урадзіўся!І ў каго ж удаўся ён?..Ну, куды ты ўтарапіўся?..Лепш бы ты не жыў, Сымон…Уй, няўклюда, мухамора!..Грэх адзін з ім, адно гора. —Не адзін раз чуў папрокіАд бацькоў сваіх хлапчук.А за што, за што нарокі?З-за чаго той злосны гук?І завошта б’юць малогаІ чапляюцца чаго?Ну, скажыце: што благогаУ тых забаўках яго?Хіба грэх складаць казанкіАбо песенькі? Чаму?Але ж гэтыя спяванкіТак і чуюцца яму:        «Я насыплю горку        Жоўтага пясочку;        Правяду разорку        Беленькім кіёчкам.        Шу-шу-шу! — пясочак        Шурхнуў залаценькі.        Пясок — мой дружочак,        Дробненькі-драбненькі.        На пясочку зайкі        Кідаюць слядочкі…        Ой, якія байкі        Баюць мне пясочкі!»Хіба ж грэх казаць пра гэта?Чаго ж сварацца бацькі?Песняй сэрцайка сагрэта,Казкай ясняцца дзянькі.«Мусіць, я, дапраўды, ліха», —Сам сабе сказаў СымонІ чагось смяяўся ціхаДы спяваў, званіў, як звонТой стары, што са званіцыАдбіваў таемны зыкДы каціўся за крыніцыІ дзесь там жалобны нік.А ён слухае — ні слоўка,Бы застыне, бы засне,І сама сабой галоўкаЗаварушыцца, кіўнеУ тахт нейкім дзіўным спевам,Што звіняць вакол яго,І ласкаючым павевамПесціць, гойдае ўсяго;Аж захопіць дух блазноцеНейкі радасны парыў,І ў самоце-адзіноцеПесні, байкі ён тварыў.У яго быў свет цікавы,Свае вобразы, жыццё,І ў душы яго ўсе з’явыСваё мелі адбіццё.Ён і рэха сваё клічаІ размову вядзе з ім…Меў яшчэ ён такі звычай —Гаманіць з сабой самім.На смех хлопца падымаюць:— Вось дурубала, даўбня!—І ў патыліцу штаўхаюць,Бы не хлопец, а шчаня.А ён нават не заплача,Толькі голаву прыгне,Як яго рука лядачаНеспадзеўна штурхане.Адбяжыць, бядак, у страсе,Разважаць пачне тады: —Можа ён у гэтым часеНатварыў якой бяды?Мо зняважыў ён старога?Мо на ўсіх пайшоў адзін?І не ведае нічога, —Ні праступку, ні прычын.Так, і праўда: непадобныБыў Сымонка на другіх:Гэта быў хлапчук асобны.У яго вачах жывыхДумка нейкая бліскала,Утаропіцца, глядзіць,І на губках смех, бывала,Заблукае, задрыжыць;Пазірае і ўнікае —Так аддасца марам ёнДы знячэўку запытае:— Чаго, мама, стогне звон? —О, звон гэты быў цікавы,Незвычайны звон, стары.Пра якія ж гэта справыЁн там бомкае ўгары?Чаго так у засмучэнніБудзіць там тыя лясы?І Сымонка ў захапленніЛовіць звону галасы,Бо як толькі звон зазвоніць,Як завойкае ўвышы, —Адгукнуцца, загамоняцьСтруны ўсе яго душы.Сэрца ў хлопчыка заб’ецца,Сам увесь ён задрыжыць,І сама душа, здаецца,Услед звону паляціць, —Так узрушыцца хлапчынка,І тады, нібы праз сон,Штось мільгнецца на хвілінку,Але што — не ўцяміць ёнІ не можа даць назовы,Што чуваць у тых званох,Бо ўлавіць там сэнсу мовы,Адгадаць яе не мог,Але чуў ён, чуў душою,Сэрцам чуткім і жывымУ тым звоне штось такое,Што жыло і ў ім самім.Ды ніхто не знаў тых струнаў,Патайных ніцей душы,Што злучаюць гук пярунаўЗ немым голасам цішы;Бо і ў той цішы зацятайЕсць і голас і свой твар,Разнастойны і багаты,Поўны музыкі і чар.Бедны хлопчык быў загнаны,У бацькоў нялюбы сын,Бо відочныя заганыІ меў толькі ён адзін.Не такі, як усе дзеці,Нейкі вырадак, дзіўны,Нёс віну за ўсё на свеце,Вінаваты без віны.З ім і дзеці не дружылі,Не прымалі да гульні,І ў самоце прахадзіліВеснавыя яго дні.І любіў ён адзіноту,Бо так лепей было жыць:Тут ён мог сабе ў ахвотуПесні пець і гаманіць.Вось улетку дык раздольна:Выйдзе з хаты ў поле, луг;Цёпла ўсюды і прывольна,Сонца многа, чысты дух.На каменьчык сядзе ў збожжы,Не схіснецца і маўчыць,Ловіць сэрцам спеў прыгожы,Як жытцо загаманіць,Як зазвоняць, заіграюцьМушкі, конікі, жучкі,І галоўкай заківаюць, —Засмяюцца васількі.Спеў у сэрцы адклікаўся,І так дробненька было,Што Сымонка сам смяяўся,Ўсё смяялася, цвіло.Заміраў тады хлапчынка,І здавалася яму,Што ён знае, як травінкаСваю думае думу,Што гаворыць жытні колас,І аб чым шуміць ячмень,І чаго спявае ўголасМушка, конік, авадзень,Што ўгары над срэбрам жытаПяе жаваранак тойТак прыгожа-самавіта,І зачым у высь блакітуІдзе ветрык пехатой,У высь тую, дзе хмурынкіНад зямлёй плятуць вянкі…Ці ж не мілыя часінкі?Ці ж не слаўныя дзянькі?Замляваў увесь Сымонка,Як увосень жураўліКрык музычны роняць звонкаНад прасторамі зямлі.Шнур жывы, загнуты крукам,Ледзь чарнеецца ўгары,І ўсё стада з — смелым гукамЖуравель вядзе стары;Плыўка, згодна ходзяць крылы,Як адно, у тахт адзін —Пакідаюць край свой мілы,Родны кут глухіх лядзін.Шнур знікае, тоне ў багнеМора сіняга нябёс,У прастор і хлопчык прагне:Там другі, напэўна, лёс.І ён доўга, нерухомы,Там стаіць і ўсё глядзіцьУ край светлы, невядомы,Дзе знікала тая ніцьВольных пташак на ўсю зіму…Ну, прашчайце да вясны!..Поле, неба прад вачыма,I ўжо крыкі не чутны.Так і жыў ён, гадаваўся,Бы пры сцежцы той гарох:Сам з сабою забаўляўся,Бегаў, бавіўся ў палёхI размовы вёў з жытаміI складаў ён песні дню,З матылькамі, бы з братамі,Час дзяліў свой і гульню.

Похожие книги