Читаем Песьня пра зубра полностью

Вейкі стулю й быццам бачу іх стойбішча знову:Ельнік правечны і ён, паміж елкаў схаваны.Грозны, пануры, як бор, як бароў небясьпека.А зараве, зарыкае — і ў верш уварвеццаРэхам раскоцістым гром, — вось і гармонія песьні.Хай яна поўніць радкі, аж прыгледземся пільнаПушчаў далёкай Літвы тут нязнанаму дзіву.Целам сваім маналітным ён гэткі вялізны,Што, калі з ранай сьмяротнай падзе на калены й сканае,Трох паляўнічых маглі б сесьці на йлбе між рагамі.А параўнаць паспытацца ягоную шыю ці пысу —Дык параўнаньняў, баюся, такіх і ня знойдзеш.Жмут барады рыжым вехцем тырчыць з гарлавіны,Поўныя злосьці застыглай і полымя вочы,Грыва калматая з плечаў магутных спадае,Лоб і грудзіну й калены цалком накрывае.Возьмем калі ж параўноўваць малое зь вялікімДы як падыйдзе мясцовае ў нас параўнаньне, —Гэта казёл барадаты з распасьвеным целам.Вось ён які, наш бізон, што ў нас зубрам завецца!Поўсьці прысмажанай ён, чорнай з бурым, як быццамВодбліск закалкі ад горна мінулых стагодзьдзяў.Дзіўна, ды ў кнігах пісалі аб ім недакладна,Я ж не павінен уявай псаваць тут натуру.Дзе ж гэта бачыў хто рожкі ў зубравых храпах?З выгляду зубар ня праўдзіць свае апісаньні,Што прыпісаць усю моц намагаліся пысе.Не, не такі прыгажун мой, бароў нашых слава!З кнігаў вучыў я славянскіх наш сьвет старавечны,З граматаў рускіх, пісаных скрозь літарай грэцкай.Вязь абэцадля народ наш для собскай карысьціЎзяў бо у грэкаў, ды роднае гутаркі гукіЎ літары ўліўшы чужыя, сабою застаўся.Кожны ж народ із глыбокай сваёй даўніною,Хто б ён ні быў, а на ім старавечча адбітак…Ды, як наш зубар, зьвяра мо няма ўжо на сьвеце,Толькі пад зоркай паўночы іх лёс захаваў нам.Пліні пакінуў свае апісаньні й зубра, і тура:«Ў пушчах правечных паўночы вядуцца быкі» — нам ён кажа, —(Зубрам завуць іх у нас), — старавечныя сьветчаць:«Створаў дзічэйшых няма, чымся гэты вырослыВольна на травах урочышчаў цар над зьвярыма».Людзі ў роднай зямлі запэўняюць, што ў сьвецеСлава аб ім не прайшла, што нідзе ён ня знаны.«Люты, дзікі, да бізона падобны грывасты» —Пліні нам піша, а больш — вам хто іншы раскажа!Не сумляваюся, будуць папрокі: «Дзівосныя казкі!»Што ж, ці адзін ня дасьць веры ў вялізнасьць зьвера…Хто хваляваньняў у пушчах паўночных ня зьведаў,Той не паверыць, і хай супярэчыць, бо праўда —Як ты раскажаш. Спрачацца ж і дурань патрапіць.<p>3</p>

Похожие книги